Четверг, 5 декабря 2024

З Днём абароны дзяцей!

240

Дзеці — будучыня нашай дзяржавы.

Падчас аднаго з мерапрыемстваў у ДУА «Дзіцячы сад № 3 г. Пружаны».

І дзяржаўная палітыка накіравана на тое, каб яны выраслі шчаслівымі, здаровымі, рознабакова развітымі асобамі, змаглі рэалізаваць сябе, сталі сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны.

Фота Кацярыны Масік


Скажыце дзецям, што ёсць на свеце
Святое месца, дзе песціць вецер,
Дзе сінь нябёсаў, спявае поле,
І дзе адчуеш усім сэрцам волю.

І гэта месца не прадаецца,
Яно Радзімай для ўсіх завецца.
Скажыце дзецям, што немагчыма
Жыць, каб далёка,
жыць без Радзімы.

Скажыце дзецям, што белы бусел
Прыносіць шчасце для Беларусі.
Ён носьбіт міру, сям’і ахова.
Скажыце дзецям вось гэты словы.

Алёна Котава