Понедельник, 9 декабря 2024

З чытачамі на адной хвалі

289

Працягваецца падпісная кампанія на газету «Раенныя будні» на апошні квартал 2024 года. На гэты раз мы пабывалі ў філіяле «Пружанскія электрычныя сеткі» РУП «Брэстэнерга».

Заўсёды прыемна, калі такая сустрэча праходзіць пры поўным аншлагу. Для журналістаў «раёнкі» гэта вельмі сімвалічна, бо так ладзіцца прамы дыялог з чытачамі. А нам ёсць што расказаць і чым падзяліцца.

На такіх сустрэчах вельмі важна, калі цябе не толькі слухаюць, але і чуюць, задаюць пытанні, просяць расказаць, як ствараецца кантэнт, адкуль бяруцца ідэі і натхненне. Бо людзей, далёкіх ад творчасці, заўжды цікавяць тонкасці нашага рамяства.

У нас была ўнікальная магчымасць яшчэ раз звярнуць на сябе ўвагу, падзяліцца навінкамі і, галоўнае, даведацца, што хочуць бачыць на старонках выдання самі чытачы. Удвайне было прыемна даведацца, што не менш за палову працаўнікоў арганізацыі падпісаны на «раёнку», з задавальненнем нас чытаюць, сочаць за свежымі навінамі і цікавымі падзеямі. А навіны ў нас сапраўды апошнія і факты заўсёды правераныя.

Напрыканцы сустрэчы першыя падпісчыкі атрымалі ў падарунак памятныя сувеніры з лагатыпам «Раённыя будні».

Сачыце за нашымі сустрэчамі і падтрымайце нас сваёй актыўнай пазіцыяй, самае цікавае яшчэ наперадзе!

Ірына Велясевіч. Фота Кацярыны Масік