Понедельник, 2 октября 2023

З адказнасцю ставяцца да працоўных абавязкаў спецыялісты «Пружанскіх электрасетак»

366

Нездарма многія словы, якімі апісваецца стаўленне да прафесійных абавязкаў, маюць жаночы род. У кожнай арганізацыі нямала накірункаў даручаецца менавіта жанчынам.

Вось і атрымліваецца, што такія словы, як дысцыпліна, адказнасць, добрасумленнасць, ініцыятыва, дакладнасць і іншыя з гэтай катэгорыі азначэнняў заўсёды тычацца тых, хто поруч з мужчынамі стварае эканоміку нашага рэгіёна.

Прыкладам гэтаму можна лічыць працу вопытных работніц філіяла «Пружанскія электрасеткі» — начальніка аддзела бухгалтарскага, фінансавага, падатковага ўліку і справаздачнасці Даны Бартноўскай і вядучага спецыяліста па кадрах Ірыны Вярчонавай (на здымку). Відавочна, што іх сумленнае стаўленне да сваіх службовых абавязкаў робіць унёсак у дабрабыт энергетычнай арганізацыі.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік