Воскресенье, 19 января 2025

У Пружанскім раёне з 4 кастрычніка пачаўся ацяпляльны сезон

500

Пружанскі райвыканкам прыняў рашэнне, згодна з якім з 4 кастрычніка 2024 года ў раёне пачаўся ацяпляльны сезон.

У першую чаргу батарэі пацяплеюць у дзіцячых садах і школах, медустановах, музеях, бібліятэках, гасцініцах (пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу трох сутак запар +10°С і ніжэй).

Далей цяпло прыйдзе ў жыллёвы фонд, установы адукацыі (за выключэннем дзіцячых дашкольных і школьных устаноў), агульнагарадскія лазні (пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу трох сутак запар +8 °С і ніжэй).

Па ўзгадненні з энергазберагальнай арганізацыяй, пасля ўключэння ацяплення ў жылых дамах, падключаюцца грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя і іншыя арганізацыі.