Каб прадухіліць гідраўдар, сістэма запаўняецца паступова.
У бліжэйшы час вада паступіць ва ўсе мікрараёны горада.
Пасля аднаўлення падачы вады насельніцтву будуць праведзены даследаванні на адпаведнасць нарміруемым паказчыкам.
Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі рэкамендуе ў найбліжэйшыя суткі ўстрымацца ад ужывання вады без папярэдняга кіпячэння.