Суббота, 18 января 2025

З 18 па 29 кастрычніка на тэрыторыі раёна праходзіць рэспубліканская акцыя МНС па папярэджанні пажараў «За бяспеку разам»

290

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва і ацэнкі гатоўнасці прыватнага жылля да зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 18 па 29 кастрычніка на тэрыторыі раёна праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў «За бяспеку разам».

У гэты перыяд работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях будуць правяраць гатоўнасць пячнога ацяплення і электраправодкі да работы ў напружаным рэжыме эксплуатацыі.

Акрамя таго, можна самому заказаць такую праверку свайго жылля, для чаго звярнуцца ў РАНС па тэл. 101 або 2-99-05.