Понедельник, 21 апреля 2025

З 1 ліпеня 2024 года пенсіі і дапамогі большасці грамадзян будуць выплачвацца толькі праз банкі

177

Выключэнне складаюць жыхары сельскай мясцовасці, а таксама людзі, старэйшыя за 70 гадоў, інваліды I і II групы, сем‘і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда да 18 гадоў. Яны могуць выбіраць, як ім зручней — атрымліваць пенсію праз пошту ці праз банк.

Важны момант: каб атрымліваць пенсію ці дапамогу ў банку, трэба адкрыць базавы рахунак у абраным банку і адначасова запоўніць заяву пра пералічэнне на яго пенсіі (дапамогі). Прытым можна выбраць атрыманне грошай у касе банка ці з выкарыстаннем банкаўскай карткі. Тым, хто пакуль не зрабіў гэтага, неабходна да 20 чэрвеня 2024 года з‘явіцца ў бліжэйшае аддзяленне банка (пры сабе мець пашпарт).