Воскресенье, 13 октября 2024

Юрый Шулейка сустрэўся з кіраўнікамі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі

547

Жыць, працаваць, развівацца
Такім быў пасыл сустрэчы старшыні аблвыканкама Ю.В.Шулейкі з кіраўнікамі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі Брэстчыны. Яна адбылася 13 мая ў мемарыяльным комплексе партызанскай славы Хаваншчына, што ў Івацэвіцкім раёне.

Месца было выбрана невыпадкова: Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне жыве ў памяці беларусаў, і мемарыяльны комплекс партызанскай славы таму пацвярджэнне. Таму падчас гутаркі з губернатарам гучала тэма перамогі, як у гады вайны, так і ў мірным жыцці.


Юрый Вітольдавіч акцэнтаваў увагу на значных дасягненнях Брэсцкай вобласці, і асабліва ў сельскай гаспадарцы. Па яго меркаванні, за пяць апошніх гадоў па многіх паказчыках Брэстчына апярэдзіла іншыя вобласці нашай краіны. І заслуга ў гэтым людзей, якія тут жадаюць і ўмеюць сумленна працаваць.

— Нельга не заўважыць, напрыклад, упарадкаваныя прыватныя падворкі з пафарбаванымі платамі і весніцамі, — у прыватнасці, адзначыў старшыня аблвыканкама. – Відавочна, што на Брэстчыне ўзровень працалюбівага насельніцтва вышэй, чым у іншых рэгіёнах.
А значыць, выраз, што «не толькі дзяржава павінна людзям, але і людзі дзяржаве», у нас многія разумеюць правільна.
Больш падрабязна пра сустрэчу з губернатарам – у наступным нумары нашай газеты.
Галіна Каляда. Фота Святланы Кіслай.