Воскресенье, 9 ноября 2025

Юрый Наркевіч з рабочай паездкай наведаў регіён

183

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлю і будаўніцтве Юрый Наркевіч на гэтым тыдні працаваў у Пружанскім раёне.

Спачатку дэпутат правёў асабісты прыём у Навазасімавіцкім сельвыканкаме. Разам з Юрыем Наркевічам у прыёме прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, старшыня сельвыканкама Ірына Казакевіч, памочнік дэпутата, старшы інспектар аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Зубко.

На прыём да дэпутата прыйшло тры чалавекі. Пытанні, якія задавалі Юрыю Іосіфавічу наведвальнікі, тычыліся правілаў выплаты ваеннай пенсіі, добраўпарадкавання тэрыторыі, прыватызацыі жылля, стварэння мурала на фасадзе аднаго з дамоў у вёсцы Новыя Засімавічы. На некаторыя з іх дадзены тлумачэнні на месцы. Астатнія патрабуюць дэталёвага вывучэння. Яны ўзяты пад кантроль.

Пасля прыёму Юрый Наркевіч і Мікалай Кудравец наведалі ТАА «Белавежхімпрам». Гэта прадпрыемства, на якім вырабляюць мікраўгнаенні маркі «МікраСтым» па ліцэнзіі РУП «Інстытут глебаводства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Цікава, што на прадпрыемстве распрацавалі мікраўгнаенні «Лакаль» і зарэгістравалі ў Дзяржаўным рэестры сродкаў аховы раслін і ўгнаенняў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У ходзе сустрэчы з працоўным калектывам былі азначаны пытанні прадастаўлення работнікам так званых сацыяльных пакетаў, прадстаячай электаральнай кампаніі і іншыя.

Віктар ІЛЬЮШЧАНКА