У віншаванні дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрыя Іосіфавіча Наркевіча старшыні райвыканкама Міхаілу Грышкевічу і аграрыям Пружаншчыны гаворыцца:

«Паважаны Міхаіл Міхайлавіч і хлебаробы Пружанскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні са значнай працоўнай перамогай – намалотам 100 тысяч тон збожжа новага ўраджаю!
Пружанскі раён адным з першых на Брэстчыне справіўся з важнай задачай, перасягнуў знакавую статысячную мяжу па намалоце збожжавых. Упэўнены, што намаганнямі ўсіх удзельнікаў уборачных работ удасца і ў далейшым захаваць набраны тэмп і сабраць паўнаважкі ўраджай.
Адзначаючы гэта дасягненне, гэтую знакавую мяжу, выказваю вам падзяку за самаадданую працу, адказныя і добрасумленныя адносіны да справы. Жадаю ўсім аграрыям раёна шчасця, здароўя, невычэрпнага натхнення і новых працоўных поспехаў. Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць мір і дастатак! Дзякуй вам за любоў да зямлі, цярпенне і вытрымку!»