Члены Савета Рэспублікі 19 ліпеня правядуць адзіны дзень прыёму грамадзян у Брэсцкай вобласці.
Парламентарыі наведаюць усе раёны, сустрэнуцца з жыхарамі, выслухаюць просьбы, прапановы і скаргі і па магчымасці акажуць садзейнічанне ў вырашэнні хвалюючых пытанняў.
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Юрый Іосіфавіч Наркевіч правядзе прыём:
з 13.00 да 15.00 у Пружанскім райвыканкаме (г. Пружаны, вул. Р. Шырмы, д. 17; тэлефон для запісу 8-01632-2-21-58).
Папярэдні запіс па ўказаным тэлефоне ажыццяўляецца 13 і 14 ліпеня з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 гадзін.