Воскресенье, 6 октября 2024

Юрий Наркевич с рабочим визитом посетил Линово

832

У чацвер з рабочым візітам Пружаншчыну наведаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ю.І. Наркевіч.

Дарэчы, падчас сустрэч з працоўнымі калектывамі Ліноўскага дзіцячага садка і ААТ “Ліноўскае”, Юрый Іосіфавіч дзякаваў ліноўцам за аказаны раней давер, бо балаціраваўся у свой час па Малецкай выбарчай акрузе № 25, да якой адносіцца і гэты населены пункт.


Найперш старшыня абласнога Савета дэпутатаў разам з намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў А.А. Гурынай і старшынёй раённага Савета дэпутатаў М.П. Кудраўцом наведалі дзіцячы садок, які па праву можна назваць узорным. Загадчыца садка С.М. Гардзіеўская азнаёміла прысутных з умовамі, у якіх выхоўваюцца дзеткі, і высокія госці былі вымушаны прызнаць, што ліноўцам можна нават пазайздросціць.


Падчас сустрэч у працоўных калектывах Юрый Іосіфавіч з веданнем справы задаваў тон сустрэчы:
— Якія ў вас ёсць праблемы, акрамя тратуара і асфальтавання некаторых вуліц? – запытаў ён і адразу даў зразумець, што становішча спраў яму добра вядома. Іншыя праблемы, калі і ёсць, то ліноўцамі яны не былі агучаны. А што тычыцца асфальтавання, то 68% дарог аграгарадка, як было падкрэслена, маюць асфальтавае пакрыццё. Праблему адсутнасці тратуара Юрый Іосіфавіч паабяцаў нарэшце зрушыць з месца.


Пасля гутарак з працаўнікамі дэлегацыя накіравалася прама на палеткі, каб выказаць падзяку тым, ад каго залежыць наша харчовая бяспека. Сувеніры ад прафсаюза ўручылі братам Генадзю і Яўгену Богушам, якія хоць і працуюць не на новым камбайне, тым не менш, займаюць перадавыя пазіцыі.
Кацярына Пашкевіч. Фота Сяргея Талашкевіча.