На чарговую праблему, а дакладней, вуліцы Плябанскай звярнула ўвагу жыхарка горада. Дарожнае пакрыццё тут грунтавое і ў цяперашнюю непагадзь дарога пакрыта лужынамі, па якіх цяжка перамяшчацца не толькі пешаходам, але і аўтамабілям.

Каб атрымаць адказ на пытанне аб тым, ці плануецца тут правядзенне рамонтных работ, мы звярнуліся ў КУВП «Камунальнік».
Намеснік дырэктара вытворчага прадпрыемства Віталій Казлоў патлумачыў, што пры дрэнным надвор‘і рамонтныя дарожныя работы выканаць немагчыма. «Але з надыходам спрыяльнага перыяду наша прадпрыемства плануе правесці грэйдзіраванне дарогі. Выбачайце, але дакладную дату назваць цяжка, усё залежыць ад умоў надвор’я», — падкрэсліў Віталій Ігаравіч.

Рэдакцыя працягвае сачыць за вырашэннем гэтага пытання.
Падрыхтаваў Руслан Басак.
Фота чытачкі