Пятница, 17 января 2025

Яшчэ два жыхары раёна сталі ахвярамі інтэрнэт-махляроў

476

У Следчым камітэце
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК А.М.Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў.

Ахвярай інтэрнэт-злодзеяў сталі яшчэ двое жыхароў раёна. Адзін з іх недалічыўся на сваім карт-рахунку больш як 200 рублёў. Другі няўдачна прадаў на «Куфары» смарт-гадзіннік: увёў рэквізіты сваёй банкаўскай плацежнай карткі на фішынгавым сайце «Еўрапошты», у выніку чаго неўзабаве быццам бы ад яго імя была праведзена транзакцыя на суму каля 730 рублёў.
У абодвух выпадках асобы злодзеяў не ўстаноўлены. Узбуджаны справы па частцы 2 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, згодна з якой зламыснікам пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Фота: https://brestcity.com/blog/moshenniki-pritvoryayutsya-kufarom-chtoby-vymanit-dengi-u-doverchivyx-belorusov