Пружанскія спартсмены працягваюць радаваць годнымі вынікамі
на абласных спаборніцтвах па плаванні «Старты надзей».
Пяты этап турніру прайшоў у басейне ДЮСШ Лунінца. Выдатна паказаў сябе на спаборніцтвах Яўген Бойка. Дыстанцыю ў 200 метраў вольным стылем выхаванец СДЮШАР № 2 праплыў за 2 мінуты 15,77 секунды і заваяваў залаты медаль у сваёй узроставай катэгорыі — сярод хлопцаў 2011 г.н. і маладзейшых.
Нагадаем, што займаецца Яўген таксама пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Каляды.
Уладзіслаў Шпарла