Апошнім часам шмат гавораць, нават на самым вышэйшым узроўні, пра перавагі для патрэб кацельняў дрэўных пелет. Але, здаецца, дровы — больш звыклая крыніца цяпла. Ці можна іх неяк параўнаць?
Са званка ў рэдакцыю
Пелеты, як і дровы, з’яўляюцца экалагічна чыстым біяпалівам: яны вырабляюцца з сыравіны прыроднага паходжання. Але ў параўнанні з дровамі яны забяспечваюць максімальную эфектыўнасць выкарыстання драўніны, мінімізацыю адходаў, паколькі паліўныя гранулы вырабляюцца з другаснага прадукту.
Што да цеплааддачы, то, дзякуючы сваёй шчыльнасці, у паліўных гранул дадзены паказчык вышэйшы, чым у дроваў. А ўтрыманне попелу ў сярэднім не перавышае 1-3%, што спрашчае эксплуатацыю ацяпляльнага катла і догляд яго.
Паліўныя пелеты валодаюць высокай насыпной шчыльнасцю, што палягчае іх транспарціроўку. Яны амаль не ўтвараюць пылу і смецця, што таксама палягчае выкарыстанне і падтрыманне парадку ў кацельні. Плюсам з‘яўляецца і кампактнасць: запас пелет на перыяд ацяплення займае плошчу ў два разы меншую, чым дровы.
За паліўнымі грануламі — наша будучыня. Раней, да ўвядзення санкцый з боку шэрага еўрапейскіх краін, вялікі аб’ём паліўных гранул рэалізоўваўся менавіта туды. У дадзены момант карціна крыху іншая. Цяпер попыт на пелеты расце і на ўнутраным рынку.
У прыватнасці, Пружанскім лясгасам дасягнута пагадненне з Драгічынскай ЖКГ на рэалізацыю штомесячнага аб’ёму паліўных гранул у колькасці 100 тон. Падчас ацяпляльнага сезона паліўныя гранулы карыстаюцца попытам у Камянецкай ЖКГ і ў некаторых індывідуальных прадпрымальнікаў. Выкарыстоўвайце самае сучаснае паліва і вы, яго бесперабойныя пастаўкі гатовы забяспечыць Пружанскі лясгас.
Руслан Басак