Воскресенье, 24 сентября 2023

Якія матэрыялы выклікалі найбольшую ўвагу нашых віртуальных чытачоў у лістападзе?

371

Восень вельмі хутка развіталася з намі. Надвор’е за вокнамі і каляндар падказваюць, што зіма ўступіла ў свае правы. Гэта значыць, што да новага года рукой падаць, а яшчэ час падвесці вынікі лістапада ў электронных рэсурсах нашай «раёнкі».

Перш за ўсё, хочацца нагадаць пра тое, што на нашу газету можна і трэба падпісацца. І калі ў электронных рэсурсах «падпісная кампанія» ідзе круглы год, то для друкаванага выдання самы адказны час якраз канец восені пачатак зімы. Многія спытаюць: навошта выпісваць газету, калі навіны ў інтэрнэце можна пачытаць бясплатна? Адказ тут просты: большая частка інфармацыі з друкаванай версіі «раёнкі» якраз і трапляе ў інтэрнэт. Так, ёсць у нас там многа ўнікальнага, таго, што вы не ўбачыце на газетных старонках. Аднак не будзе друкаванай газеты немагчыма будзе існаваць і сайту, і сацсеткам. Таму яшчэ раз заклікаем падпісацца на «Раённыя будні» на 2023-ці.

Ну, а цяпер вяртаемся да сайта і сацсетак, абмяркуем ТОП-5 матэрыялаў лістапада. На пятым месцы па праглядах у апошнім восеньскім месяцы аказаўся матэрыял пра вядомага на Пружаншчыне і за яе межамі чалавека Пятра Пракаповіча.

Зацікавіліся нашы падпісчыкі рэпартажам з рэйду гарадской назіральнай камісіі ён на чацвёртым радку. Трэцяе месца займае вялікі партрэтны нарыс, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння ўрача Соф’і Фёдараўны Рапінчук. Дарэчы, гэты матэрыял набраў найбольшую колькасць лайкаў на Facebook і адзін з лідараў па колькасці «класаў» у «Аднакласніках».

На другім месцы інфармацыя пра назначэнне Сяргея Суботы новым дырэктарам ААТ «Агра-Калядзічы». Яна ж набрала больш за ўсё лайкаў у нашай групе «УКантакце». Што да групы ў «Аднакласніках», то абсалютны максімум «класаў» больш за 160 у навіны пра ўдзел Сяргея Васілюка ў праграме «Привет, Андрей!». І гэта пры тым, што пост быў апублікаваны 25 лістапада.

У акаўнце @budni.by y Instagram больш за 400 лайкаў набралі фотаздымкі з урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню работнікаў сельскай гаспадаркі, якое праходзіла ў Палацы культуры.

Падпісчыкі Viber-канала «Раённых будняў» больш за іншыя ўпадабалі паведамленні і матэрыялы пра людзей. Так, нарыс пра Соф’ю Рапінчук сабраў 35 лайкаў, пра Пятра Пракаповіча 33, у артыкулаў пра Сяргея Васілюка, узнагароду Мікалая Жогала і перамогу Наталлі Феранец у вакальным конкурсе па 31-м.

Што да Telegram-канала, то тут найбольшую колькасць праглядаў сабраў пост пра Валерыя і Юрыя Карабанавых з Пружан, якія прынялі прысягу ў Барысаве. На другім месцы паведамленне ваенкамата пра зверку дадзеных ваеннаабавязаных, на трэцім фотафакт са святкавання 50-годдзя ААТ «Жураўлінае».

І пра YouTube-канал «Раённыя будні». У лістападзе на ім выйшла чатыры відэасюжэты. Амаль роўная колькасць праглядаў у нашага відэаапытання да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі і рэйду па Пружанах.

Чытайце нашу газету і электронныя рэсурсы! У снежні таксама будзе многа цікавых матэрыялаў.

Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла