Кожны месяц для карэспандэнтаў «раёнкі» асаблівы па-свойму. І калі люты — самы кароткі ў годзе, гэта далёка не значыць, што тэм для публікацый у ім было мала. Наадварот! А што больш за ўсё зацікавіла нашых чытачоў у мінулым месяцы?

Размову, як заўсёды, будзем весці пра электронныя рэсурсы нашай газеты. Лютаўскі ТОП на budni.by узначальвае навіна пра адкрыццё новага дыскаўнтара «Маяк» у Пружанах. Яно і зразумела: людзей цікавіла, дзе і што адкрылася. Вось толькі каментарыі ў нашых сацсетках былі рознымі: ад радасных да нават гнеўных, маўляў, навошта нам столькі магазінаў? Хтосьці сумняваўся, ці не абазначаюць нізкія цэны такую ж якасць, хтосьці слушна прапаноўваў дадаткова адкрыць магазін у раёне вуліцы 8 Сакавіка. Прагучала і меркаванне, што Пружанам больш за магазін патрэбны сучасны дзіцячы цэнтр. Што ж, планаў па развіцці горада сапраўды нямала, пра іх газета расказвала і будзе працягваць гэта рабіць. А новы магазін — гэта магчымасць выбару і канкурэнцыі розных гандлёвых сетак.

Але вяртаемся да сайта. На другім і трэцім месцах — навіны пра назначэнне Дзмітрыя Чайкоўскага дырэктарам Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, а Андрэя Босака — дырэктарам ААТ «Ружаны-Агра».

Чацвёрты радок заняло інтэрв’ю з начальнікам аддзела ЗАГС Наталляй Цібароўскай пра вынікі мінулага года. Замыкае пяцёрку матэрыял пра наш райаддзел ДАІ, які быў прызнаны адным з лепшых на Брэстчыне.

Па-рознаму размеркаваліся перавагі падпісчыкаў сацсетак. Так, карыстальнікі «Аднакласнікаў» больш за ўсё рэакцый пакінулі пад матэрыялам пра фельчара Папялёўскага ФАПа Надзею Заянчкоўскую. Падпісчыкі на Facebook упадабалі артыкул пра былога настаўніка фізікі Яўгена Галякевіча. У нашай групе «УКантакце» найбольш папулярнай стала навіна пра перамогу пружанскіх валейбалістаў на Кубку старшыні Камянецкага райвыканкама. Амаль 600 лайкаў усяго за пару дзён набраў пост у Instagram з фотаздымкамі народнага свята «Масленка ў Пружанах».
Адразу два відэарэпартажы выйшлі ў лютым на нашым YouTube-канале «Раённыя будні» — з рэспубліканскіх спаборніцтваў па фігурным катанні і з новага магазіна «Стыль МЭН». Абодва ролікі праглядзелі больш за паўтысячы чалавек толькі на відэахостынгу.

І нарэшце, пра каналы ў месенджарах. Найбольшую колькасць рэакцый у t.me/budniby сабрала навіна пра тое, што настаўніца фізкультуры гімназіі Таццяна Гардзіеўская стала пераможцай абласнога этапа конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». Гэта пры тым, што размешчана інфармацыя была ў апошні дзень месяца. На другім месцы — фотаздымкі вясёлкі, якая здарылася ў Пружанах 21 лютага, у Дзень роднай мовы. Замыкае тройку паведамленне пра перамогу каманды «Мухавец» на абласных спаборніцтвах па хакеі «Залатая шайба». У Viber-канале тая ж вясёлка сабрала амаль 50 рэакцый, крыху менш — квітнеючая азалія ад нашай чытачкі, якой мы адкрылі адну з лютаўскіх раніц. Дарэчы, даслаць свае прыгожыя фота вы можаце на наш Viber +375298953745. На трэцім месцы — артыкул пра Надзею Заянчкоўскую і назначэнне Дзмітрыя Чайкоўскага — па 31 рэакцыі.
Чытайце газету і падпісвайцеся на электронныя рэсурсы. Уважлівыя чытачы папяровага варыянта, напэўна, заўважылі, што на апошняй старонцы кожнага нумара, пад выхаднымі дадзенымі, з’явіўся радок з адрасамі нашых груп у сацсетках. Знаходзьце іх, падпісвайцеся і заўсёды будзьце ў курсе навін.
Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла