Кастрычнік падарыў нам даволі цёплыя дні, сярод якіх — дзень нараджэння газеты, імі ж развітаўся і саступіў месца лістападу, а значыць, і новым інфармацыйным нагодам для журналістаў «раёнкі». А вось якія навіны сталі найбольш папулярнымі ў вэб-прасторы ў другім месяцы восені, раскажам у нашым традыцыйным аглядзе.

Электронную версію «Раённых будняў» — сайт budni.by — у кастрычніку наведала 13,7 тыс. карыстальнікаў, што на 1,1 тыс. больш, чым у верасні. Матэрыялам месяца, які займае першы радок нашага ТОПа, можна смела назваць артыкул пра сям’ю Пасько з Клепачоў. Галоўны герой матэрыяла — маленькі Ванечка — атрымаў статус «Дзіця міру», а аповед пра яго стаў самым праглядаемым на сайце, самым папулярным у нашай групе ў «Аднакласніках» і сабраў амаль 600 лайкаў у Instagram!

Другое месца па папулярнасці на сайце — у рэпартажа са святкавання Дня настаўніка ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры.

На трэцім — зноў, па сутнасці, свята — матэрыял з традыцыйнага і любімага жыхарамі і гасцямі горада кірмашу «Пружанская восень». Многа праглядаў сабрала паведамленне пра тое, што прыёмны пакой Пружанскай ЦРБ у сувязі з правядзеннем рамонтных работ перанесены. Мы ж у чарговы раз нагадаем, што ўваход у яго пакуль што з боку былой жаночай кансультацыі.

Таксама зацікавіла нашых інтэрнэт-карыстальнікаў справаздача з пасяджэння Пружанскага райвыканкама, падчас якога аб’явілі і ўзнагародзілі пераможцаў раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне, санітарны стан і кветкавае афармленне тэрыторый Пружанскага раёна.

Каналы ў месенджарах таксама крыху прыраслі падпісчыкамі (за што дзякуем нашым чытачам) і лайкамі. Так, у Viber-канале 82 рэакцыі ў навіны пра дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «Вакал», які наш Пружанскі малочны камбінат прывёз з Рэспубліканскага конкурсу сцэнічнага мастацтва «Milk Fest 2023». Роўна 60 лайкаў на паведамленні пра дзень нараджэння газеты «Раённыя будні». І, нарэшце, 40 рэакцый сабраў пост з віншаваннем рэдакцыі з нагоды дня нараджэння выдання ад Пружанскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

У Telegram па выніках кастрычніка лідзіруе па колькасці рэакцый зноў жа навіна пра перамогу малочнага камбіната. На другім месцы — ролік з тым самым кліпам «Шчодрыя Пружаны», які сабраў на дадзены момант 277 тыс. праглядаў у TikTok камбіната і 30 рэакцый у нашым канале. Яшчэ адна навіна з ліку самых папулярных — фотафакт, на якім адлюстраваны Дзяржаўны сцяг з кветак, які з кастрычніка з’явіўся каля будынка Пружанскага сельвыканкама.

У групе «УКантакце» зноў жа лідзіруе малочны камбінат, праўда, навіна пра тое, што работнікі прадпрыемства прайшлі ў фінал «Milk Fest 2023». Найбольшую колькасць Instagram-лайкаў — больш за 700 — сабраў пост з фотаздымкамі вячэрніх Пружан ад нашай Кацярыны Масік. Што да Facebook, то тут падпісчыкам больш за іншыя спадабалася навіна пра дыплом народнага ансамбля танца «Спадчына» на міжнародным конкурсе «BalkOn-2023».
Ну, а самым праглядаемым у TikTok стала відэа з наведвальніцамі фізкультурных гурткоў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, якія прадстаўлялі свой нумар на конкурсе «Містар Пружаны 60+».
Дзякуем і тым, што падпісваецца на YouTube-канал «Раённыя будні». Пастараемся ў бліжэйшы час радаваць новымі відэа.
І, канечне, як заўсёды, заклікаем заставацца з намі ў інтэрнэце, але і не забываць пра друкаваную версію «раёнкі». Калі пад-піска на электронныя рэсурсы даступна, па сутнасці, 24/7, то, каб атрымліваць менавіта газету ўжо ў новым годзе, трэба падпісвацца зараз. Спяшайцеся і заставайцеся з намі ўсюды і заўсёды!
Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла