У рамках міжнароднай кампаніі «Еўрапейскі тыдзень мабільнасці», прымеркаванай да Дня без аўтамабіля, якая сёлета прайшла ў перыяд з 16 па 22 верасня, раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя быў праведзены конкурс дзіцячых малюнкаў і сачыненняў на тэму «Грамадскі транспарт вачыма дзяцей праз 20 гадоў».
Актыўны ўдзел у творчым спаборніцтве прынялі школьнікі СШ №4. Лепшымі мастакамі былі прызнаны вучні 3-га класа Левіна Гайдук, Уладзіслава Турык і Мікіта Мазуркевіч.
За лепшы «Малюнак па батыку» ўзнагароду атрымала таксама трэцякласніца Валерыя Пацалуйка.
Прызы сімпатый гледачоў начальнік інспекцыі В.М.Дрозд уручыла Яне Скрэбневай, Сашы Бондару, Леаніду Гералю, Ладзе Серадзе, Ігару Шабулдаеву, Вары Шульга і Паліне Багданавай.
За лепшыя сачыненні адзначаны вучні 5 «Б» класа — Цімафей Ярома, Паліна Храмко і Аня Мяшэчка.
Аляксандр Гарус, галоўны спецыяліст інспекцыі