Як паказвае гісторыя ўсіх краін свету, без стабільнай заканадаўчай базы немагчыма развіццё эканомікі і грамадства. Таму не дзіўна, што ў Год якасці, які абвешчаны сёлета Кіраўніком дзяржавы, да праграмы адпаведных мерапрыемстваў далучыліся і органы пракуратуры. Толькі прафесійным знаўцам усіх прававых напрамкаў па сілам знайсці перашкоды, з-за якіх стрымліваецца рух увысь і наперад.
З пачатку бягучага года работнікамі пракуратуры раёна праведзены дзве каардынацыйныя нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, адна з якіх — па пытанні выканання арганізацыямі аграпрамысловага комплексу патрабаванняў заканадаўства пры вырабе прадукцыі жывёлагадоўлі і прымаемых мерах па захаванасці буйной рагатай жывёлы. Па выніках аналізу стану правапарадку ў раёне пракуратурай унесены тры інфармацыйныя запісы на разгляд выканаўчага камітэта для своечасовага рэагавання і прыняцця адпаведных мер. Дзякуючы чаму ў першым паўгоддзі не дапушчана росту колькасці злачынстваў на тэрыторыі раёна.

Варта сказаць, што пракуратура адкрыта і для ўсіх зацікаўленых у прававой дапамозе. На падставе зваротаў юрыдычных і фізічных асоб з просьбай наконт абароны іх правоў па ініцыятыве пракуратуры раёна ў суд накіравана 25 іскавых заяў і заяў у парадку асаблівай вытворчасці, з якіх 11 — па абароне інтарэсаў прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці, пяць — інтарэсаў дзяржавы, шэсць — інтарэсаў грамадзян і грамадскасці.
Асаблівая ўвага і ў Год якасці надаецца стрыманню росту колькасці правапарушэнняў і злачынстваў, у тым ліку сярод непаўналетніх і моладзі. У прыватнасці, праведзена 16 праверак па выкананні заканадаўства і законнасці прымянення нарматыўных актаў, па выніках якіх унесена 18 прадстаўленняў і 27 прадпісанняў аб ухіленні парушэнняў заканадаўства, 48 афіцыйных папярэджанняў аб выкараненні падстаў для паўторнага ўчынення правапарушэнняў, у тым ліку 14 — па пытаннях прафілактыкі ўчынкаў экстрэмісцкага кшталту.
Безумоўна, не маглі работнікі пракуратуры абысці ўвагай работу АПК нашага раёна, ад дабрабыту якога залежыць якасць жыцця жыхароў як Пружаншчыны, так і рэспублікі ў цэлым. Па пытаннях забеспячэння законнасці ў сферы жывёлагадоўлі і спынення паморку жывёлы праведзена шэсць праверак з выдачай адпаведных рэкамендацый і патрабаванняў, у тым ліку з узбуджэннем дысцыплінарных спраў, а таксама па прыцягненні да матэрыяльнай адказнасці. У выніку па выяўленых недахопах удалося прыпыніць эканамічныя страты і не дапусціць зніжэння якасці прадукцыі.
Аляксандр Вярбіцкі, пракурор раёна