Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзве крымінальныя справы.

Хваля віртуальных злачынстваў не збаўляе тэмпаў. Злачынцы і далей знаходзяць сярод нас бяссрэбранікаў, якім грошы, відаць, зусім не патрэбны, бо вельмі ж лёгка і бяздумна яны з імі расстаюцца. Вось, напрыклад, жыхар нашага раёна. Мужчына ў інтэрнэце знайшоў легкавы аўтамабіль, які вырашыў купіць.
Прадавец быў не супраць здзелкі, але папярэдне папрасіў пакупніка перавесці 320 рублёў на разліковы рахунак невядомай асобы. І не трэба здзіўляцца, што пераведзеныя грошы зніклі. Даверлівасць у некаторых выпадках можа быць заганай, таму вельмі асцярожна адносьцеся да віртуальных кантактаў.
Крымінальная справа ўзбуджана па ч. 1 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя — да трох гадоў пазбаўлення свабоды.