— З-за злоўжывання спіртнымі напоямі мой муж быў абмежаваны ў атрыманні заработнай платы, якую цяпер выдаюць мне. Аднак ён усё роўна наведвае магазіны, дзе бярэ алкаголь «на вексель». Ці можна неяк забараніць і гэта?
Адказвае старшы ўчастковы інспектар Сяргей Уродніч:
— Згодна з арт. 30 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь грамадзянін, які з-за злоўжывання спіртнымі напоямі ставіць сваю сям’ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча, рашэннем суда можа быць абмежаваны ў дзеяздольнасці. Гэта азначае, што яму будзе забаронена распараджацца сваім заробкам і іншымі прыбыткамі. Такое магчыма толькі пасля звароту ў праваахоўныя органы членаў сям’і: бацькоў, жонкі, дзяцей, родных братоў, сясцёр, а таксама бабуль, дзядуль.
У выніку рашэння суда распараджацца грашыма абмежаванага ў дзеяздольнасці можа толькі папячыцель. А значыць, ніякіх пакупак у магазіне ён не можа рабіць, тым больш набываць алкаголь. Варта патлумачыць прадаўцам, якія адпускаюць такому пакупніку спіртное ў доўг, што папячыцель у праве адмовіцца аплачваць гэтыя пакупкі.