У мінулую суботу свой 60-гадовы юбілей адзначыла ААТ «Ружаны-Агра». На ўшанаванне лепшых працаўнікоў таварыства сабралася мноства гасцей. Свята атрымалася запамінальным.
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2023/06/IMG_3219.jpg)
Многа гэта ці мала — 60 гадоў? Для гісторыі — гэта парушынка, для гаспадаркі — сталы ўзрост. Дзейнасці ААТ «Ружаны-Агра» мы прысвяцілі цэлыя дзве старонкі газеты, якая выйшла ў мінулую суботу. Але ружанцы ўмеюць не толькі добра працаваць, але і адпачываць.
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2023/06/IMG_3238.jpg)
Свята адбылося ў палацава-паркавым комплексе роду Сапегаў. Тут была размешчана вялікая сцэна, на якой прайшло ўшанаванне. Па ўсёй тэрыторыі комплексу размясціліся забаўляльныя пляцоўкі, гандлёвыя рады з прысмакамі, мёдам, вырабамі рамесніцтва.
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2023/06/IMG_3340.jpg)
Павіншаваць працаўнікоў і кіраўніцтва ААТ «Ружаны-Агра» прыехалі старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Шчуплянкоў, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Саланевіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, кіраўнікі прадпрыемстваў-партнёраў перапрацоўчай прамысловасці, сельгаставарыстваў, назіральнага савета, устаноў, арганізацый раёна.
На пачатку ўшанавання ў гасцей свята была магчымасць паглядзець дакументальны фільм пра гісторыю і сучаснасць гаспадаркі-юбіляра.
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2023/06/IMG_3359.jpg)
Потым з прывітальным словам і віншаваннямі звярнуўся да прысутных дырэктар ААТ «Ружаны-Агра» Андрэй Босак, які выказаў упэўненасць, што працаўнікі таварыства дасягнуць яшчэ большых поспехаў у атрыманні добрага ўраджаю, высокіх надояў малака і вялікіх прываг жывёлы.
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2023/06/IMG_3415.jpg)
Старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч у звароце да гасцей успомніў тыя гады, калі няпроста было выжываць. Але гаспадарка змагла пераадолець усе цяжкасці і выйсці на новы — перадавы — узровень дзейнасці, працы, жыцця. Міхаіл Міхайлавіч выказаў словы падзякі ўсім, хто працаваў і зараз працуе ў гаспадарцы, за аб’ёмы вытворчасці. Пажадаў удачы, дабрабыту, мірнага неба і радаснага, запамінальнага свята. Затым кіраўнік вертыкалі ўлады раёна ўручыў узнагароды райвыканкама шэрагу спецыялістаў гаспадаркі.
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2023/06/IMG_4356.jpg)
Кожны, хто паднімаўся з прывітальнымі словамі на сцэну, адзначаў вялікі ўклад працаўнікоў ААТ «Ружаны-Агра» ў эканоміку краіны. Лепшыя работнікі таварыства атрымлівалі рознага кшталту ўзнагароды.
![](http://www.budni.by/wp-content/uploads/2023/06/IMG_4557.jpg)
Эпілогам свята стаў вялікі канцэрт майстроў мастацтва Камянецкага раёна і святочны салют.
Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік
Глядзіце фотаальбомы са святочнага мерапрыемства: https://vk.com/album-23306785_294048955 і https://ok.ru/budni/album/963532805768