У Пружанскай ЦРБ расказалі, як будзе працаваць медустанова ў навагоднія дні.

31 снежня — па графіку суботы, паліклініка працуе з 9.00 да 15.00 гадзін, прыём урачоў вядзецца згодна з раскладам.
1, 2 і 7 студзеня — па графіку святочнага дня, гэта значыць, што ўрачы-спецыялісты прыём весці не будуць. Пры неабходнасці атрымання меддапамогі можна звярнуцца ў прыёмны пакой ці выклікаць хуткую дапамогу па нумары 103.
Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік