Перанос рабочых дзён у сакавіку не паўплывае на графік работы паліклінікі Пружанскай ЦРБ.
Як паведамілі ва ўстанове аховы здароўя, у панядзелак, 7 сакавіка, паліклініка будзе працаваць з 8.00 да 20.00 гадзін. Звычайны працоўны графік захаваецца і па суботах, 5 і 12 сакавіка. Прыём у гэтыя дні будзе весціся з 9.00 да 15.00 гадзін. А нядзеля 6-га, як і святочны аўторак, 8 сакавіка, будуць выхаднымі.
Уладзіслаў Шпарла