Пятница, 14 февраля 2025

Як наладжваць работу клубных фарміраванняў у сучасных умовах? Гэтае і іншыя пытанні абмеркавалі на семінары

1 841

10 верасня прайшоў раённы семінар “Сучасная практыка работы клубных фарміраванняў” для кіраўнікоў калектываў мастацкай творчасці і культарганізатараў клубных устаноў Пружаншчыны.

Аб дзейнасці і далейшым развіцці калектываў мастацкай творчасці, аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах расказала метадыст Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Святлана Гамшэй. Вопытам работы з дзецьмі і падлеткамі падзялілася кіраўнік узорнага клуба “Тееns-фармат” гарадскога Палаца культуры Анастасія Ціхановіч.

Практычная частка мерапрыемства прайшла ў Калядзіцкім сельскім Доме культуры. Удзельнікі семінара наведалі майстар-класы па мікравышыўцы і харэаграфіі, паглядзелі дэфіле ў сцэнічных касцюмах удзельнікаў тэатра моды “Таямніца”, падрыхтаванае Аленай Сівачэнка, Таццянай Кныш і Людмілай Кудрэйка, і выступленне танцавальнага калектыву “Нябесны крок”.

Наталля Пракаповіч