— Нядаўна былі зменены правіла набыцця аўтамабіляў у салонах або ў прадпрымальнікаў. Кажуць, што з‘явілася нямала складанасцей, таму пра падобныя пакупкі можна будзе забыцца. Ці праўда гэта?

— Сапраўды, у ліпені быў падпісаны адпаведны Указ №246, якім уведзены некаторыя змены ў здзелкі куплі-продажу машын паміж фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, а таксама ІП. На першы погляд здаецца, што з’явіліся дадатковыя складанасці, аднак…
Галоўнае новаўвядзенне: здзелкі па продажы аўто ў такіх выпадках павінны будуць ажыццяўляцца толькі па безнаяўным разліку. Рахунак-даведка ўвогуле выключаецца, працэдуру рэгістрацыі пісьмовага дагавора можна правесці не толькі ў ДАІ, але і ў натарыуса.
А яшчэ ў дагаворы павінны быць звесткі пра тое, што на момант заключэння здзелкі машына не мае абмежаванняў, звязаных з забаронай на яе продаж. Дзякуючы гэтаму, калі пакупнік даведаецца, што набыў закладзенае аўто, то можа проста прызнаць дагавор нядзеючым.
Трэба сказаць, што ў асноўным новаўвядзенні паставяць перашкоду розным махлярам і тым, хто ладзіць «шэрыя схемы». Праблем дабавіцца і ў аўтаперакупшчыкаў.
Але звярніце ўвагу, што змены ўступяць у сілу толькі з 18 студзеня наступнага года. Пакуль дзейнічаюць ранейшыя прынцыпы куплі аўтамабіляў у юрыдычных асоб.
Падрыхтаваў Алег Сідарэнка