Чалавек Лесу. Такімі словамі ўспамінаюць у лясгасе пра былога дырэктара прадпрыемства Уладзіміра Панасевіча.

Ён узначаліў арганізацыю ў 2001 годзе і кіраваў да 2016-га, калі пайшоў на заслужаны адпачынак. Але не застаўся «за бартом»: з Уладзімірам Мікалаевічам калектыў заўсёды падтрымліваў сувязь, звяртаючыся да багатага вопыту прафесіянала і адданага сваёй справе Чалавека, які з любоўю даглядаў лес.
Штогод калегі наведвалі Уладзіміра Панасевіча з нагоды прафесійнага свята, рыхтавалі віншаванні і падарункі. Гаспадар сардэчна сустракаў гасцей шчырай радасцю і хлебасольным сталом. На жаль, сёлета гэтая традыцыя парушылася: 28 красавіка Уладзімір Мікалаевіч пайшоў з жыцця. Але ў памяці калег ён застанецца назаўжды.
Алег Сідарэнка. Фота аўтара