Падчас рок-фестывалю «Сонцастаянне» на тэрыторыі парка будуць працаваць нестацыянарныя аб‘екты гандлю і грамадскага харчавання.
Суб‘ектам гаспадарання, якія маюць адпаведныя дазволы (ліцэнзіі) будзе дазволены рознічны гандаль і гандаль у разліў усіх відаў алкагольных напояў (за выключэннем віна пладова-ягаднага), а таксама піва ў разліў з 12.00 28 чэрвеня да 2.45 29 чэрвеня і з 11.00 29 чэрвеня да 2.45 30 чэрвеня.
Адначасова з рэалізацыі будуць выключаны ўсе напоі (у тым ліку і безалкагольныя) у шкляной тары.