У гэтыя выхадныя паліклініка Пружанскай ЦРБ зноў змяняе графік работы.

Загадчыца аддзялення агульнаўрачэбнай практыкі Жанна Ісакава расказала, што звязана гэта з пэўным зніжэннем колькасці пацыентаў з высокай тэмпературай.
Так, заўтра, 19 лютага, паліклініка будзе працаваць па звыклым суботнім графіку — з 9 да 15 гадзін. На «чырвонай» зоне арганізуюць дзяжурства адразу трох спецыялістаў.
У нядзелю, 20 лютага, урачы весці прыём не будуць, таму калі патрабуецца неадкладная дапамога, трэба званіць па нумары 103 ці ў любы час сутак звяртацца ў прыёмны пакой.
Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла