У Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы паведамілі, што падчас лістападаўскіх святаў медустанова будзе працаваць без пераносаў выхадных дзён.
Па звычайным графіку працуюць таксама Ружанская і Шарашоўская бальніцы, ФАПы і амбулаторыі раёна.
Графік работы Пружанскай ЦРБ наступны:
4 лістапада — па графіку суботы, з 9.00 да 15.00 гадзін,
5 і 7 лістапада (нядзеля і аўторак) — выхадныя дні,
6 лістапада (панядзелак) — па графіку будняга дня, з 7.30 да 20.00 гадзін.
Пры неабходнасці атрымання экстранай медыцынскай дапамогі ў выхадны і святочны дзень звяртайцеся ў прыёмны пакой Пружанскай ЦРБ або выклікайце хуткую дапамогу па нумары 103.