
У сераду бягучага тыдня на Пружанскім-Ленінскім участку № 2, які размяшчаецца ў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Пружаны імя ЧБВА», свядомы выбар за квітнеючую Беларусь зрабіў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Пішч.
Чаму абавязкова трэба прыняць удзел у выбарах Прэзідэнта? Аляксандр Іванавіч як грамадзянін сваёй краіны лічыць, што кожны з нас павінен вызначыцца, з кім будзем смела глядзець у будучыню, будаваць моцную дзяржаву, верыць, што заўтра адназначна будзе лепш, чым сёння. Як народны выбраннік упэўнены: прыйсці на ўчастак і прагаласаваць — значыць паказаць неабыякавасць да жыцця Радзімы, сваю зацікаўленасць у яе далейшым працвітанні. Як бацька выказаўся за спакойнае жыццё сваіх дзяцей, іх будучае ў прыгожай і незалежнай Беларусі.
Мы — беларусы. Каб захаваць сваё імя, трэба адназначна прыняць удзел у выбарах Прэзідэнта!
Вадзім Раўнейка. Фота Кацярыны МАСІК