Я пачула шмат страшных гісторый, расказала ў праекце «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА нямецкая журналістка Аліна Ліп, якая ўжо паўгода жыве ў Данбасе.

«Я праехалася па многіх вёсках і гарадах, была ў Марыупалі, Мелітопалі, вёсках вакол Данецка. Людзі часта плакалі і расказвалі, наколькі яны шчаслівыя, што Расія прыйшла. Яны ўсе сказалі, што вельмі добра паводзяць сябе расійскія ваенныя, шмат дапамагаюць, прывозяць гуманітарку. Усе расказвалі нейкія жудасныя гісторыі, як украінцы паставілі танк побач з домам і проста так стралялі. Шмат такіх гісторый. Няважна, куды ты едзешь, усюды адно і тое ж. Я не сустрэла ні аднаго чалавека, які быў бы незадаволены, што цяпер расіяне зайшлі. Ні аднаго», — расказала Аліна Ліп.
Паводле яе слоў, жыхары Данбаса не хочуць зноў вярнуцца ва Украіну. «Гэтыя людзі ні ў якім разе не хочуць вярнуцца ва Украіну. Наогул. Яны больш не будуць пад гэтай краінай жыць ні ў якім разе — такая моцная нянавісць. Яны хацелі б жыць або як незалежная краіна, або разам з Расіяй. Большасць з іх гавораць, што галоўнае — каб быў мір. Думаю, цяпер будуць выбары на вызваленых тэрыторыях, можа, некалі і ва Украіне, а потым паглядзім. І думаю, што насельніцтва вызваленых тэрыторый будзе галасаваць за Расію, каб стаць часткай гэтай краіны. Большасць людзей гэтага хоча», — адзначыла журналістка.
«Я задала людзям пытанне: хацелі б вы жыць пад Украінай, калі зменіцца ўлада? І ўсе гаварылі, што ні ў якім разе. Для іх Украіны больш няма. Гэта не іх краіна і яны пад гэтым сцягам ніколі не будуць жыць», — канстатавала Аліна Ліп.