Воскресенье, 14 июля 2024

«Я бачыў там і палякаў, славакаў, балгараў». Лукашэнка пра ідэю панславянскай дзяржавы

119

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што марыў аб стварэнні панславянскай дзяржавы або аб’яднання краін. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс (AFP, Agence France-Presse), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Журналіст выказаў меркаванне, што Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, мяркуючы па яго выказваннях, марыць аб нейкай славянскай дзяржаве.

«Гэта я марыў аб славянскай дзяржаве. Яны развівалі ідэю ў свой час рускага свету. Гэта я заўсёды з 90-х гадоў гаварыў аб тым, што ёсць славянскія дзяржавы. Я бачыў там і палякаў, славакаў, балгараў і іншых. І мы не павінны страчваць вось гэту сувязь. Так, кожны жыве ў сваёй дзяржаве. Але мы славяне. Я аб гэтым гаварыў. Таму Пуцін ні пра якую панславянскую дзяржаву не гаварыў і не марыў. Гэта вы прыдумалі ўжо», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА