Як гэта часта бывае, моцная спёка змяняецца прыроднымі катаклізмамі ў выглядзе шквалістага ветру і значнымі ападкамі. Падобны ўдар стыхіі адчулі на сябе і жыхары Пружаншчыны ў першы дзень ліпеня.
У выніку праходжання цыклона была зафіксавана хуткасць ветру да 17 м/с, выпала 36 мм ападкаў пры месячнай норме 26 мм.
Не абышлося без наступстваў. У асноўным пацярпелі сельскагаспадарчыя вытворчыя аб’екты.
Паводле інфармацыі МНС, найбольш пацярпеў МТК «Сухопаль» ААТ «Жураўлінае», дзе на будынках прахадной, дойнага цэха, радзільнага аддзялення, утрымання нецеляў і цялушак былі сарваны лісты профільнага насцілу.
Таксама стыхія прычыніла ўрон і будучаму ўраджаю, страты пакуль падлічваюцца.
Алег СІДАРЭНКА.
Фота Ірыны БУШКО і Кацярыны МАСІК