На мінулым тыдні на базе пружанскай СДЮШАР праводзіліся спаборніцтвы «Кубак горада па валейболе».
Удзельнікамі турніру сталі вучні сярэдніх школ Пружан. Асобна змагаліся хлопцы і дзяўчаты. Назіраць за валейбольнымі сустрэчамі можна было на працягу шасці дзён.
У выніку першымі як сярод хлопцаў, так і сярод дзяўчат сталі вучні СШ №1 імя ЧБВА. На другім і трэцім месцах сярод хлопцаў — каманды Ліноўскай СШ і Мокраўскага ВПК. Сярэбраныя і бронзавыя прызёры сярод дзяўчат — каманды сярэдніх школ № 3 і № 4 райцэнтра.
Вольга Ляўчук, намеснік дырэктара СДЮШАР па асноўнай дзейнасці