У сувязі з павелічэннем колькасці зваротаў, звязаных з працай вулічнага асвятлення, узнікла неабходнасць падрабязнага растлумачэння асаблівасцей дадзенай работы.
У г. Пружаны, г.п. Шарашэва і Ружаны ўладкаваннем і эксплуатацыяй вулічнага асвятлення займаецца КУВП «Камунальнік» (кантактны тэлефон 115).
Забеспячэннем выканання сацыяльнага стандарту асвятлення вуліц іншых населеных пунктаў Пружаншчыны займаюцца сельвыканкамы сумесна з філіялам «Пружанскія электрычныя сеткі» РУП «Брэстэнерга». У кожнай вёсцы вызначаецца адказная асоба (старшыня сельвыканкама або стараста), праз якую забяспечваецца своечасовая перадача заявак у ПЭС у выпадку ўзнікнення няспраўнасцей ліхтароў.

На сёння на Пружаншчыне ў 219 населеных пунктах працуе вулічнае асвятленне. Разам з рамонтнымі работамі энергетыкі выконваюць план па мадэрнізацыі гэтых сетак, зацверджаны Брэсцкім абласным Саветам дэпутатаў на 2022–2025 гады. Згодна з распрацаваным графікам, у 2024 годзе заменена 1691 свяцільня, пры гэтым сельвыканкамы вызначаюць колькасць і месца ўстаноўкі светлавых кропак у вёсках, а Пружанскія электрасеткі толькі забяспечваюць выкананне работ і далейшую эксплуатацыю.
Алег Сідарэнка
Фота Кацярыны Масік