Пятница, 7 ноября 2025

Хрыстос Уваскрэсе на ўвесь свет!

333

У панядзелак працоўныя будні журналістаў разбавіла прыемная неспадзяванка: у рэдакцыю завіталі самыя сапраўдныя валачобнікі.

Так вырашылі павіншаваць з вялікім святам наш калектыў члены аматарскага тэатральнага аб‘яднання «Карагод» Пружанскага раённага цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Вольгі Гардзейчык.
Валачобныя песні падобныя на калядкі і шчадроўкі, але спяваюцца менавіта на Вялікдзень і суправаджаюцца традыцыйнымі гульнямі, качаннем велікодных яек. Шчырыя пажаданні гучаць для гаспадароў дома, куды завіталі госці, і для ўсіх беларусаў. Каб жыта і пшаніца багата ўрадзілі, каб вяліся ў гаспадарцы кароўкі і авечкі, каб дастатак быў на кожным стале, а ў сем‘ях панавалі мір і лад.

Фота Ірыны СЯДОВАЙ