Суббота, 8 февраля 2025

Хрыстос Уваскрэс!

574

Хвалебны вокліч «Хрыстос Уваскрэс!» азнамянуе чаканы Вялікдзень. І неўзабаве ўсе збяруцца за святочным сталом, каб падзяліць велікодную радасць са сваімі роднымі і блізкімі.

А пасля, як выхаванцы Ліноўскага дзіцячага садка Сафія Жалянгоўская і Цімафей Кавалевіч (на здымку), па традыцыі будуць абменьвацца і нават біцца фарбаванымі яйкамі. Свята ідзе!

Хрыстос Уваскрэс!
Дарагія ў Госпадзе браты і сёстры! Віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым і жадаю, каб кожнае сэрца напоўнілася святлом Хрыстовага вучэння, каб усе нашы ўчынкі здзяйсняліся па законе Божай любові. Праз малітву Хрысту Уваскрэсламу няхай мы ўбачым шлях добрага абнаўлення, які прывядзе нас да згоды і адзінства ў сем’ях, працоўных калектывах, ва ўсім нашым грамадстве.
Малітоўна жадаю вам душэўнага і цялеснага здароўя і дапамогі Божай на ўсіх шляхах вашага жыцця. Няхай зберажэ Гасподзь нашу краіну і прасвятліць кожнага з нас Сваёю ісцінаю і праўдаю!
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.