Суббота, 15 марта 2025

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 16 ліпеня 1944-га

176
16.7.44.


Дывізія авалодала населенымі пунктамі Навасёлкі, Ялова, Войтаў Мост, Цымлева, Ашчэп, Боркі, фарсіравала р. Нараў, працягвала праследаваць праціўніка ў напрамку Папялёва і 17.07.1944 авалодала населенымі пунктамі Папялёва, Хвойнік.

Са справаздачы аб баявых дзеяннях 193 стралковай дывізіі


«Працягваюцца моцныя баі за Пружаны. У чатыры гадзіны дня батальён варожай пяхоты, падтрыманы дзвюма самаходкамі, контратакаваў 150 полк. Адкрываюць агонь нашы дывізіёны. Згубіўшы да сарака чалавек забітымі, праціўнік адступіў.

У той жа дзень батарэі гвардыі старшага лейтэнанта Іванчыкава прыйшлося вытрымаць жорсткі бой з перавышаючым па сіле праціўнікам».

3 дзённікавых запісаў І.С. Рабаконя, камандзіра дывізіёна 119 гвардзейскага артпалка 50 гвардзейскай стралковай дывізіі 28 арміі