Суббота, 18 января 2025

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 15 ліпеня 1944-га

165
15.7.44.

З баямі дывізія рухалася наперад, … фарсіравала раку Мядзянка, працягвала праследаваць праціўніка ў напрамку Навасёлак (Свіслацкага раёна — Заўв. рэдакцыі).

Са справаздачы аб баявых дзеяннях 193 стралковай дывізіі


«Ранкам прыбылі бензавозы. Здымаемся з агульных па-зіцый і рухаемся на злучэнне з дывізіяй, якая значна рушыла наперад. 148 гвардзейскі полк заняў вёску Ляжайка, 150 — Вялікае Сяло, 152 выйшаў на захад ад Пружан і авалодаў вёскай Стараволя.

Праціўнік упарта супраціўляецца, адначасова адводзіць свае часці па дарозе на Відамлю».

3 дзённікавых запісаў І.С. Рабаконя, камандзіра дывізіёна 119 гвардзейскага артпалка 50 гвардзейскай стралковай дывізіі 28 арміі