14.7.44.
Падцягнуўшы тылы, дывізія працягвала пераследаваць праціўніка ў напрамку в. Сабалькі. Праціўнік на рубяжы Сабалькоў прадпрыняў контратаку сіламі двух батальёнаў пяхоты пры падтрымцы 13 танкаў. Контр-атака была паспяхова адбіта. Зламіўшы агнявое супраціўленне праціўніка, дывізія з баямі рухалася наперад, авалодаўшы населенымі пунктамі Груск, Ханявічы, Навікі, Аляксандрава, Сабалькі, Рудня, Хараўшчызна, Вільянава, Куклічы і на рубяжы Масушыны Малыя — Масушыны Вялікія працягвала весці бой.
На працягу 10 і 11.07.1944 193 дывізія паспяхова праследавала праціўніка, пераадольваючы агнявое супраціўленне і балоцістыя ўчасткі, фарсіравала рэкі Грыўда, Ружанка і Шчара, заняла населеныя пункты …. Перасадзічы, Вітараж, Еськаўцы, Калазубы, Буцькі, Таўцвілы, Навасады, Каплі, Варанілавічы, Ласасін, Клепачы.
У раёне Вітараж-Калазубы 883 сп абыходным манеўрам з флангаў акружыў звыш батальёна праціўніка, які адмовіўся скласці зброю, і быў знішчаны і часткова ўзяты ў палон.
12.07.44 дывізія паспяхова праследавала праціўніка ў напрамку Лыскава, авалодала населенымі пунктамі Бярэзніца, Далкі, Паўлава, Воля, Канстанцінава, Карасі, Малочкі, Байкі, Баяры, Крупа, Разалін, Магілёўцы, Масявічы, Асошнікі, Калонія, Адамкава, Барысікі, Шыбайлы.
На подступах да Лыскава, зламіўшы моцнае агнявое супраціўленне і пераадолеўшы інжынерныя загароды праціўніка, 13.07 у 13.00 авалодала м. Лыскава і выйшла на рубеж Груск-Вільянава.
Са справаздачы аб баявых дзеяннях 193 стралковай дывізіі