11.7.44.
Атрымаўшы ўдар на ўчастку Слонім-Жыровічы, праціўнік адступае ў паўднёва-заходнім напрамку. Разведкай устаноўлена, што на ўчастку палка праціўнік адступае на м. Ружаны. У 5.00 полк выйшаў па маршруце Падмоша, Ярутычэ, м. Ружаны.
Здзейсніўшы марш у 22 км, полк у 19.00 выйшаў у сутыкненне з праціўнікам у раёне в. Кавалі і на ўскрайку лесу ў 1 км паўночней Кавалёў. Аўтаматчыкі капітана Рубашкіна, якія рухаліся на самаходных гарматах, разгарнуліся ў баявы парадак і штурмам авалодалі Кавалямі, замацаваліся і ўтрымлівалі захоплены аб‘ект да падыходу асноўных сіл палка.
З «Журнала баявых дзеянняў» 120 стралковага палка 69 стралковай Сеўскай двойчы Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі