Пятница, 23 мая 2025

Хотите, чтоб и вам повезло? Выписывайте газету!

992

Ірына Іванаўна Кузьміч, дырэктар Мураўскага сельскага Дома культуры, выйграла камплект двухспальнай пасцельнай бялізны “Паўлінка”:


— Дзякуй роднай газеце за такі добры падарунак. Прызнаюся, гэта другі выйгрыш у маім жыцці. Першы раз я выйграла будзільнік у розыгрышы, які арганізоўвала газета “Вячэрні Брэст”, і было гэта гадоў 15 таму. Так што, можна сказаць, з прэсай мне вельмі шанцуе.
Колькі сябе памятаю, мае бацькі заўсёды выпісвалі “Раённыя будні” і чакалі іх з вялікім нецярпеннем. А сёння ўжо я нават уявіць сабе не магу, каб дома не было вашай газеты. Люблю “раёнку”, паважаю і з задавальненнем чытаю пра ўсе падзеі, якія адбываюцца ў нашым раёне.
Жадаю рэдакцыі газеты ў новым годзе павелічэння колькасці падпісчыкаў, росквіту і больш добрых і радасных навін. Усім супрацоўнікам — здароўя, цярпення і творчага аптымізму.
Фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА