Понедельник, 28 апреля 2025

Хорошего хозяина земля кормит. Леонид и Нина Степанюки рассказали про свое хобби

1 020

Леаніда Аляксеевіча і Ніну Арсеньеўну Сцепанюкоў добра ведаюць у Мокрым. Гаспадар працуе начным вартаўніком у ААТ «Жураўлінае», а жонка — прадаўцом у мясцовым магазіне.


У вольны час Сцепанюкі з задавальненнем працуюць на зямлі: 15 сотак ёсць каля дома ў Мокрым, яшчэ 25 — на прысядзібным участку бабулі ў Казлах.
— Вырошчваем часнок, цыбулю, перац, бульбу, а таксама ягадныя культуры: буякі, клубніцы, маліну, — гаворыць Леанід Аляксеевіч. — Высадзілі 20 яблынь. Гатункі выбіралі польскай селекцыі.
Нямала на падворку і жыўнасці: свінні, куры, качкі і авечкі раманаўскай пароды. Акрамя гэтага, налічваецца два дзясяткі пчоласем’яў. У сезон медазбору Леанід Аляксеевіч вуллі вывозіць на палеткі і ў лес.
У распараджэнні дбайнага гаспадара трактар «Т-16» з наборам абсталявання для апрацоўкі глебы. Прычым плуг, культыватар і акучнік ён змайстраваў уласнымі рукамі.
Перспектыўным напрамкам дзейнасці Леанід Аляксеевіч лічыць вырошчванне часнаку. Сёлета пад гэтай культурай сям‘я плануе заняць 15 сотак.
Прадукцыю, атрыманую ў падсобнай гаспадарцы, Сцепанюкі рэалізуюць на кірмашах у Брэсце і Пружанах, а таксама на рынках.

На здымку: Л.А.Сцепанюк з уласнай прадукцыяй на рынку ў Клепачах.
Мікола АРХУЦІК і Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).