«Прымеркаваць» з‘яўленне на свет сваіх дзетак да цудоўнага свята ўдалося Наталлі Ціханавай, якая нарадзіла сына Цімафея, і Аляксандры Жмайлік, якая стала мамай дачкі Варвары.

Павіншавалі матуль, а таксама калектыў акушэрскага аддзялення з гэтай падзеяй старшыня праўлення Пружанскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Наталля Чарэшка і намеснік старшыні праўлення, дырэктар Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Міколы Засіма Таццяна Гуторкіна.
Фота Кацярыны Масік