Суббота, 15 февраля 2025

Хараўскі дзіцячы садок дзякуючы спонсарскай дапамозе заззяў яркай навагодняй ілюмінацыяй

390

Будынак Хараўскога дзіцячага садка ў навагодні і калядны час заззяў яркімі агеньчыкамі і здзіўляў прыгожым убраннем.

Такая прыгажосць была створана дзякуючы нераўнадушным людзям. Дакладней, індывідуальнаму прадпрымальніку Паўлу Сабітаву, які з’яўляецца ўладальнікам магазіна «Электрыка» ў Пружанах.

З просьбай аб аказанні дапамогі да Паўла звярнулася загадчыца ўстановы Вераніка Ермак. Прадпрымальнік, у сваю чаргу, з радасцю пагадзіўся паўдзельнічаць у стварэнні святочнага настрою для дзетак, бацькоў і работнікаў садка.

Не толькі будынак цудоўна ўпрыгожылі: на тэрыторыі садка таксама з’явіліся навагоднія інсталяцыі. Уся гэтая прыгажосць будзе радаваць вока, як плануецца, да 20-х чыслаў студзеня. Спяшайцеся палюбавацца!

Уладзіслаў Шпарла. Фота Веранікі Ермак