Воскресенье, 20 апреля 2025

Хараўская сярэдняя школа цяпер з новым аўтобусам

399

Напрыканцы мінулага тыдня ў Баранавіцкім раёне, на пляцоўцы каля зубра, што ўстаноўлены на граніцы Мінскай і Брэсцкай абласцей, адбылося ўрачыстае мерапрыемства па перадачы аўтобусаў аддзелам па адукацыі вобласці.

Падчас яго намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук уручыў ключы ад 25 школьных аўтобусаў начальнікам аддзелаў па адукацыі. Усяго транспарт адправіўся ў 15 раёнаў першага рэгіёна. Больш за ўсё аўтобусаў, тры, перададзены Брэсцкаму раёну.

Ключы ад новага аўтобуса ўручыў Вадзім Краўчук і начальніку аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама Ірыне Казарэз (на здымку).

Як паведамілі ў аддзеле па адукацыі, новы аўтобус МАЗ, разлічаны на 30 пасажырскіх месцаў, перададуць для карыстання ў Хараўскую сярэднюю школу.

Уладзіслаў ШПАРЛА