Пятница, 14 февраля 2025

Выхаванцы пружанскай студыі танцаў «Ружовая пантэра» прывезлі ўзнагароды з чэмпіяната па сучасных танцах

1 365

На чэмпіянаце па сучасных танцах «Калядныя зоркі», які праходзіў на базе спарткомплексу «Вікторыя» ў г. Брэсце, сапраўдны фурор выклікалі выхаванцы пружанскай студыі сучасных танцаў «Ружовая пантэра» — яны заваявалі тры першыя месцы, а таксама ў адной з намінацый сталі прызёрамі.

Сярод пераможцаў аказаўся дуэт па хіп-хопе Веры Крачко і Стэфаніі Тарасевіч.

— Дзяўчынкі займаюцца ў студыі каля года, выступалі перад публікай толькі другі раз. І адразу такі поспех! Упэўнена, іх чакае вялікая будучыня! – радуецца за вучаніц кіраўнік студыі Маргарыта Страбковіч.

Дарэчы, у яе выхаванцаў хутка з’явіцца яшчэ адна магчымасць паказаць свой талент: у наступным сезоне студыя плануе паездкі на чэмпіянаты ў Гомель і Мінск. Падрыхтоўка да іх, як заўсёды, будзе вельмі сур’ёзнай, але апраўданай. У якасці доказу: на дадзены момант у студыі ўжо больш за 70 узнагарод (дыпломаў, кубкаў), атрыманых на самых прэстыжных спаборніцтвах.

Таму, дарагія дзяўчынкі і хлопчыкі, калі ў вас ёсць жаданне раскрыць і развіць свае танцавальныя здольнасці, студыя ў Лядовым палацы чакае вас. Прыводзьце і сваіх бацькоў: там ёсць заняткі і для дарослых.

Алена Зялевіч